Яндекс.Метрика
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Арганізацыя харчавання

Грашовыя нормы з 01.09.2023 г.

Узрост навучэнцаў У дзень на аднаго навучэнца
ад 1 года да 3 гадоў 3,29
ад 3 да 7 гадоў 4,71


Аплата за харчаванне дзіцяці ў дзіцячым садзе рэгулюецца нарматыўнымі дакументамі:

Ільгота:
    На 50% зніжаецца аплата за харчаванне для сем'яў, якія маюць 3 і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.
    На 50% зніжаецца аплата за харчаванне для апекуноў, прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу.
   На 30% зніжаецца аплата для сем'яў, якія маюць двух дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі.

Плата за харчаванне ў дашкольных установах не спаганяецца з:
- бацькоў дзяцей-інвалідаў, дзяцей, якія пакутуюць анкалагічнымі захворваннямі, хворых на туберкулёз, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека;
- членаў сем'яў: падпункты 12.2 і 12.3 артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года "аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян"
- ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, загінуўшых (памерлых) пры выкананні воінскага або службовага абавязку ў Афганістане або ў іншых дзяржавах, дзе вяліся баявыя дзеянні, а таксама памерлых з прычыны ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых у перыяд баявых дзеянняў, акрамя выпадкаў, калі гібель (смерць) наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва або самагубства, калі яно не было выклікана хваравітым станам або давядзеннем да самагубства;

- ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, якія загінулі пры выкананні абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), а таксама памерлых у перыяд праходжання ваеннай службы (службы) з прычыны ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, непасрэдна звязаных са спецыфікай нясення ваеннай службы (службы), акрамя выпадкаў, калі гібель (смерць) наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў, членашкодніцтва або самагубства, калі яно не было выклікана хваравітым станам або давядзеннем да самагубства.

Для атрымання льготы неабходна прадставіць наступныя дакументы:

- пасведчанне шматдзетнай сям'і-для сем'яў з 3-ма і больш дзецьмі да 18 гадоў;
- даведку аб тым, што грамадзянін з'яўляецца навучэнцам - для сем'яў з 2-ма дзецьмі, якія наведваюць дзіцячы сад;
- даведку аб месцы жыхарства і складзе сям'і - для сем'яў з 3-ма і больш дзецьмі да 18 гадоў, а так жа сем'яў з 2-ма дзецьмі, якія наведваюць дзіцячы сад;
- даведку аб месцы жыхарства-для сем'яў, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання;
- пасведчанне інваліда - для дзяцей-інвалідаў;

- выпіску з медыцынскіх дакументаў - для дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі, хворых на туберкулёз, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека;
- пасведчанне на права прадстаўлення інтарэсаў падапечнага - для апекуноў, прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, Дзіцячых вёсак (гарадкоў).
- пасведчанне аб праве на льготы або даведку аб праве на льготы - для членаў сем'яў асоб, пералічаных у падпунктах 12.2 і 12.3 пункта 12 артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года "аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян".

Раздзелы сайта